Беларуская Служба

«1030 дзён за кратамі. 75 дзён невядомасці»

25.04.2023 13:54
 Ад Мікалая Статкевіча па-ранейшаму няма звестак.
Мікалай Статкевіч screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

«1030 дзён за кратамі. 75 дзён невядомасці», — напісала ўчора Марына Адамовіч пра свайго мужа Мікалая Статкевіча. Два з паловай месяцы пра яе мужа няма звестак.

Жонка палітвязня раней пісала, што не толькі не атрымлівае лістоў ад Статкевіча, але і не мае адказаў ад афіцыйных інстанцый, куды яна таксама дасылае звароты.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тэрмін ён адбывае ў глыбоцкай калоніі ў адзіночнай камеры. Палітыку 66 гадоў.

Таксама доўгі час няма звестак пра Ігара Лосіка, Максіма Знака, Віктара Бабарыку.

Крыніца: «Наша Ніва»