Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адвакат Аляксей Бародка быў затрыманы напрыканцы студзеня і знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Які артыкул інкрымінаваны Аляксею — пакуль невядома.
Адзначым, што пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка яго пазбавілі ліцэнзіі.
У Беларусі цяпер прыкладна 1650 чалавек маюць ліцэнзію адваката. У пачатку 2020-га іх было 2200.
Праект «Права на абарону» апублікаваў дадзеныя аб дысцыплінарных спагнаннях у дачыненні да беларускіх адвакатаў. Па дадзеных праекта, у 2022 годзе да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 74 адвакаты, 27 з іх пазбавіліся ліцэнзіі.
вх