Беларуская Служба

У Віцебску кожны год ушаноўваюць памяць ахвяраў Чарнобыля

26.04.2023 17:06
Беларусы свету выходзяць на акцыі за мяжой пад лозунгам «Не ядзернай зброі ў Беларусі!», каб падтрымаць сваіх суграмадзян у Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі - найбуйная тэхнагенная катастрофа за ўсю гісторыю чалавецтва. Яна не абышла бокам Беларусь - у зону адсялення папалі дзясяткі населеных пунктаў. Сімвалам памяці пра гэту падзею стала штогадовае шэсце «Чарнобыльскі шлях», якое рэгулярна праходзіла ў Мінску ў 1996-2019 гадах. У 2020 годзе шэсце было скасавана праз пандэмію Covid-19, а цяпер улады не даюць магчымасць сабрацца, узмацняючы рэпрэсіі.

У Віцебску кожны год праходзяць памятныя мерапрыемствы. І калі афіцыйныя абмяжоўваюцца агульнымі словамі пра тыя падзеі, і на іх трэба зганяць людзей па «указцы», то паралельна ўшаноўваюць памяць Чарнобыля неабыякавыя грамадзяне, актывісты і ліквідатары аварыі. Яны ўспамінаюць ахвяр тых страшных падзей, выступаюць супраць будавання і запуску атамнай станцыі ў Беларусі, а таксама за вяртанне ільгот ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ужо стала традыцыяй спускаць у воды Заходняй Дзвіны «вянок памяці». Адным з зачынальнікаў гэтай традыцыі стаў ліквідатар Анатоль Гнеўка.

Праз татальныя рэпрэсій у Беларусі масавыя шэсці не праходзяць. Сёлета «Чарнобыльскі шлях» ладзяць беларусы вольнага свету за мяжой. Акцыя праводзіцца пад лозунгам «Не ядзернай зброі ў Беларусі!» Выхадцы Віцебска ва ўсім свеце таксама выходзяць на акцыю ўшанаваць памяць, не дапусціць паўтору трагедыі, а таксама падтрымаць сваіх суродзічаў у Беларусі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск