Памежныя пераходы «Твярачус» і «Шумскас» (з беларускага боку – «Відзы» і «Лоша») будуць працаваць толькі для легкавых машын і толькі ў дзённы час сутак, паведаміла старонка Delfi са спасылкай на кіраўніка Мытнага дэпартамента Літвы.
Гэтыя пункты не абсталяваныя рэнтгенаўскімі апаратамі. Таму, паводле літоўскіх мытнікаў, праз іх можа бесперашкодна ісці кантрабанда ў пустых грузавіках.
Як заявіў кіраўнік Мытнага дэпартамента Літвы Дарус Жвіронас, новыя абмежаванні ў памежных пераходах «Твярачус» і «Шумскас» могуць быць уведзеныя ў канцы года, пасля завяршэння рамонту памежнага пункта «Мядзінінкай» (Меднікі).
Паводле яго, новаўвядзенне дапаможа прадухіліць не толькі кантрабанду, але і карупцыю.
Іншыя буйныя памежныя пераходы працуюць кругласутачна, паведамляе «Наша Ніва».
аз