Беларуская Служба

Аператыўна-аналітычны цэнтр пазбавіў даменнага імя незалежнае выданне EX-PRESS.ВY

27.04.2023 14:26
Гэта другі вядомы выпадак пазасудовага пазбаўлення недзяржаўнага медыя дамена .by у беларускім сегменце інтэрнэту. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц

Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў вядомы яшчэ адзін выпадак пазасудовага пазбаўлення недзяржаўнага медыя дамена .by у беларускім сегменце інтэрнэту. Гэтым разам пад «зачыстку» трапіла рэдакцыя інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурсу EX-PRESS.ВY, які расказвае пра падзеі ў Барысаве і Жодзіне.   

У кастрычніку 2021 года паводле заявы пракуратуры Барысаўскага раёна Мінскай вобласці інфармацыйная прадукцыя інтэрнет-рэсурсу EX-PRESS.ВY была прызнана  «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У лютым 2023-га той жа суд з невядомых прычын прадубляваў рашэнне.

Каб не падвяргаць калектыў небяспецы, кіраўніцтва рэдакцыі прыняло рашэнне выехаць з Беларусі.

вх