Раніцай 27 красавіка з хірургічнага аддзялення яго забралі трое супрацоўнікаў калоніі ў форме і некалькі чалавек у цывільным. Дзе цяпер знаходзіцца палітвязень, невядома.
Таксама крыніца ў Наваполацкай бальніцы паведамляе, што ў Віктара Бабарыкі стаіць дрэнажная прылада, але ён ходзіць сам: «Раніцай ішоў сам, яго кудысьці везлі з лякарні. Выглядае збітым, але ягоны дыягназ я не ведаю».
Сёння стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў ноч з 24 на 25 красавіка — ён знаходзіўся ў хірургічным аддзяленні бальніцы. Паводле яго штабу, некалькі месяцаў ад Бабарыкі не паступала пісьмовая карэспандэнцыя, апошні час ён знаходзіўся ў ШІЗА.
Адвакат Бабарыкі таксама не можа працаваць — ён быў затрыманы падчас «аблавы» на адвакатаў 20 сакавіка.
вх