Беларуская Служба

Кіраўнік «ДНР» сцвярджае, што Беларусь накіравана на супрацоўніцтва з гэтым самаабвешчаным утварэннем

27.04.2023 18:45
Часова выконваючы абавязкі т.зв. ДНР Дзяніс Пушылін падчас прамой лініі назваў «плённай» нядаўнюю сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.
 .
Ілюстрацыйнае фота.foto:https://twitter.com/ABSOLUTTV1/status/1495050507618033666/photo/1

«Гэта не проста быў азнаямленчы візіт, ён адразу перайшоў у практычную плоскасць. <... Аляксандрам Рыгоравічам былі дадзены даручэнні ўраду адразу дэталёва прапрацаваць пытанні па пунктах узаемадзеяння», – цытуе яго ТАСС.

Пушылін заявіў, што «на гэтай сустрэчы з урадам (ён сустракаўся з віцэ-прэм'ерам Пятром Пархомчыкам. – рэд.) удалося акрэсліць узаемавыгадныя пункты ўзаемадзеяння».

Паводле яго сцвярджэння, бакі стварылі «рабочыя групы па кожным з выбраных напрамкаў».

«Вынік не прымусіць сябе доўга чакаць. Відаць нацэленасць з боку Рэспублікі Беларусь», – падкрэсліў ён.

Дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць «ДНР» і «ЛНР», роўна як іх «далучэнне» да Расіі пасля «рэферэндумаў».

@pozirkonline

Палітолаг Яўген Магда: Палітыка Польшчы і Літвы больш паслядоўная, чым палітыка Украіны, бо Лукашэнка не зарабіў у 2021 годзе на гандлі з імі тры мільярды долараў

24.04.2023 17:00
Яўген Магда, палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, пракаментаваў візіт у Мінск кіраўніка сепаратысцкага ўтварэння ДНР Дзяніса Пушыліна, а таксама кардынальны разварот грамадскай думкі ў ацэнках Беларусі.