У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні варожасці (ч.1 арт 130), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Суддзя Яўген Пісарэвіч асудзіў Франчука на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін для палітвязня і запрасіў дзяржабвінаваўца Раманенка.
Сяргей – стрыечны брат намесніка камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
ав/Вясна