У Гомельскай вобласці 45% дарог маюць дэфекты пакрыцця. Такую лічбу ў пятніцу падчас наведвання Веткі агучыў сам дыктатар Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што мост, які звязвае Ветку з Гомелем, знаходзіцца ў аварыйным стане, а мясцовыя жыхары «закідваюць зваротамі» з-за праблем з дарогамі. «А які стан аўтадарогі М10, якая злучае Гомель з Брэстам?», – абураўся Лукашэнка.
Праблема стану дарог актуальная для ўсёй Беларусі. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду з-за санкцый ужо немагчыма. У Гомельскай вобласці сёлета праводзілі нават семінар па «ямачным рамонце», на якім прысутнічаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. А ўрад дадаткова знайшоў 100 млн рублёў на «ямачны рамонт», зазначае «Еўрарадыё».
вс