Беларускія чыноўнікі апублікавалі ў інтэрнэце першыя за тыдзень фотаздымкі Аляксандра Лукашэнкі. На фота бачна, што ў самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі перабінтаваная рука.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі незалежных СМІ, Лукашэнка перанёс сардэчны прыступ або нават быў уведзены ў медыкаментозную кому.
Фотаздымкі Аляксандра Лукашэнкі з'явіліся ў панядзелак на сайце прэзідэнцкай адміністрацыі.
Як паведамляецца ў камюніке, палітык у той жа дзень наведаў В/Ч 07147 Цэнтральнага каманднага пункта ВПС і войскаў СПА, дзе «ён быў праінфармаваны аб арганізацыі і правядзенні задач баявога дзяжурства па СПА».
Непрызнаны міжнароднай супольнасцю кіраўнік Беларусі падчас візіту паведаміў СМІ, што войскі некалькі дзён знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці. Гэта звязана са стратай расійскай арміяй двух самалётаў і двух верталётаў, якія нібыта былі збітыя над Бранскай вобласцю Расіі.
На фотаздымках, апублікаваных на сайце прэзідэнцкай адміністрацыі, відаць, што адна рука Лукашэнкі забінтаваная. Незалежныя эксперты адзначаюць, што прэс-служба абмежавалася фотаздымкамі і не апублікавала ніводнага відэа з агляду вайсковага абʼекта.
СМІ спекулююць пра стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі.
Апошні раз Лукашэнка быў на публіцы 9 траўня.
Амерыканскі журналіст, карэспандэнт Kyiv Post і палітычны аналітык Джэйсан Джэй Смарт са спасылкай на свайго інфарматара напісаў у твітэры, што Лукашэнка прайшоў востры інфаркт міякарда і, магчыма, лекары ўвялі яго ў фармакалагічную кому.
Зʼявіліся таксама непацверджаныя звесткі пра нібыта атручванне Лукашэнкі.
яс