Святлана Ціханоўская ў Рэйк’явіку сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Тайні Коксам. Палітыкі размаўлялі пра трыбунал для Аляксандра Лукашэнкі. Уздымалася праблема масавага прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь і датычнасць да гэтага Лукашэнкі. «Дамовіліся, каб гэтае пытанне было ўключанае ў даклад па Украіне, што можа дазволіць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці ў міжнародных судах», – паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, яку цытуе euroradio.
У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію ўкраінскіх дзяцей. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства.
Прэзідэнт ПАСЕ запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі арганізацыі ў чэрвені, дзе будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. Мэта – змяніць стаўленне да беларусаў у выгнанні. Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і партыяў будуць удзельнічаць у паседжаннях ПАСЕ, «каб там гучаў голас беларусаў, а не рэжыму».
эж