Праваабаронцам стала вядома, што 25 мая ў Полацку затрыманы ўніяцкі святар Аляксандр Шаўцоў. У яго канфіскаваная тэхніка.
Таксама ў Наваполацку затрыманая 77-гадовая Галіна Іванаўна Захаркіна. Жанчына — кандыдатка архітэктуры і былая загадчыца кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На заводзе «Нафтан» лукашэнкаўскія карнікі затрымалі чатырох чалавек. Стала вядома, што на прадпрыемстве затрымалі Віктара Кавалеўскага, Вадзіма Уласава, Валерыя Леснікова і Юрыя Гайчанку. Прозвішчы затрыманых паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на прафсаюз «Нафтана».
Крыніца: ПЦ «Вясна»