Беларуская Служба

Тысячы ўкраінскіх дзяцей былі незаконна дэпартаваныя ў Беларусь

29.05.2023 11:25
Прадстаўнікі беларускіх уладаў сцвярджаюць, што ўкраінскіх дзяцей прывезлі ў Беларусь «на лячэнне».
 .
Украінская дзяўчынка. Ілюстрацыйнае фотаsvaboda.org

Тысячы дзяцей з акупаваных расійскімі войскамі рэгіёнаў Украіны былі дэпартаваныя ў Расію і Беларусь, паведамляе «Радыё Свабода». У Беларусі іх размясцілі ў дзіцячых летніках, у тым ліку на тэрыторыі радыеактыўна забруджанай пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскай вобласці.

Непаўналетнія падвяргаюцца русіфікацыі і выхаванню па-савецку. На пытанне: «Хто вы?» дзеці павінны адказаць: «Мы рускія». Апекуны арганізоўваюць для іх рэгулярныя сустрэчы з актывістамі моладзевага руху рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і з функцыянерамі сілавых структур, якія ўдзельнічалі ў падаўленні сацыяльных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Прадстаўнікі беларускіх уладаў сцвярджаюць, што ўкраінскіх дзяцей прывезлі ў Беларусь «на лячэнне».
Юрыст украінскага «Рэгіянальнага цэнтра па правах чалавека» Кацярына Рашэўская напісала, што ў «лагерах перавыхавання» знаходзяцца дзеці, вывезеныя без чыёй-небудзь згоды з краіны. Украінская пракуратура расследуе незаконную дэпартацыю дзяцей у Расію і Беларусь.

IAR/аз

Расія зноў пачала перакідваць у Беларусь свае войскі

29.05.2023 09:02
У той жа час украінцы не назіраюць прыкмет фармавання наступальных груповак.