Беларуская Служба

Цэны на кватэры ў Беларусі пайшлі ўгару

29.05.2023 17:03
Апошнім часам кватэры выраслі ў цане ўва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гродна.
Ілюстрацыя Фота: Pavel L Photo and Video/Shutterstock

У Мінску з леташняга лістапада, калі адбыўся найбуйнейшы за апошнія гады абвал цэнаў на жытло, квадратны метр падаражэў на 15 % (з 1138 да 1317 долараў), паведамляе выданне realt.by. Апошнім часам кватэры выраслі ў цане ўва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гродна.

У першым квартале 2023 года ў Мінску былі аформленыя 3099 угодаў куплі-продажу кватэраў. Гэта на 0,4 % меней, калі параўноўваць з леташнім першым кварталам, вынікае з дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

У абласных цэнтрах Беларусі гандаль ішоў больш жвава, калі глядзець у дынаміцы: за студзень – сакавік падпісалі 2370 дамоваў, што на 9,1 % болей год да года. Самым актыўным стаўся Гомель (628 угодаў), меней за ўсё пагадненняў зарэгістравалі ў Магілёве (363).

эж