Лебядзінскага прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – «хатняй хіміі», паведамляе ТК-Вясны.
Яго судзілі за два каментары ў бок двух прадстаўнікоў улады, якія ён пакінуў у 2020 годзе. Кожнаму Лебядзінскі мусіць выплаціць па 1 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды – хаця пацярпелыя прасілі па 2 000 рублёў. Акрамя гэтага, ён вінен дзяржаве 3 700 рублёў штрафу і 222 рубля дзяржпошліны.
Прысуд агучыла Таццяна Жарко. Лебядзінскі прызнаў віну.
Лінгвістычная экспертыза пацвердзіла негатыўную ацэнку аднаго з каментароў тым, што слова, якое ўжыў Лебядзінскі, «обладает отрицательной коннотацией, реализует тематический запрет, связанный с аллюзией на табуированную сферу – образ телесного низа».
яс