Беларуская Служба

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава прыехалі ў Германію, іх сустракаў кіраўнік МЗС

20.12.2025 10:32
Урад ФРГ вельмі зацікаўлены ў тым, каб беларускі дэмакратычны рух працягваў мацнець, нават калі яму даводзіцца развівацца па-за Беларуссю.
 ,        .
Віктар Бабарыка, кіраўнік МЗС Германіі Ёган Вадэфуль і Марыя Калеснікава.x.com/viktar_babaryka

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава прыехалі ў Германію, іх сустракаў кіраўнік МЗС Германіі. Ёган Вадэфуль размясціў допіс сацыяльнай сетцы X: «Ваша вызваленне пасля шматгадовай палітычнай ізаляцыі ўсяляе надзею. Ваша мужная адданасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста».


Былыя палітзняволеныя Віктар і Марыя падзякавалі нямецкаму боку за прыём і падтрымку ды выказалі спадзеў, што Еўропа больш актыўна далучыцца да працэсу вызвалення палітзняволеных.

14 снежня кіраўнік МУС ФРГ Аляксандэр Добрындт заявіў, што Германія прыме Калеснікаву і Бабарыку. Урад ФРГ вельмі зацікаўлены ў тым, каб беларускі дэмакратычны рух працягваў мацнець, нават калі яму даводзіцца развівацца па-за Беларуссю, растлумачыў міністр у эфіры тэлеканала ARD.

13 снежня пасля перамоваў паміж беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам і амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам па Беларусі Джонам Коўлам улады краіны вызвалілі 123 палітвязняў.  У адказ ЗША паабяцалі зняць санкцыі з беларускай калійнай прамысловасці.

вх