Беларуская Служба

Гомельскаму журналісту Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі

30.05.2023 15:27
За кратамі ў следчым ізалятары Яўген Меркіс знаходзіцца ўжо дзявяты месяц.
,   .
Журналіст, краязнаўца Яўген Меркіс.Фотаз адкрытых крыніц

Суд, які праходзіў у закрытым рэжыме, прызнаў яго вінаватым у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Агулам адбылося сем судовых пасяджэнняў. Закрытым быў і апошні выступ Яўгена Меркіса, які суд заслухаў сёння а 14:15. Невядома, ці прызнаў ён сваю віну. З адваката ўзята падпіска пра невыдаванне сутнасці справы. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне выраку. Яўген трымаўся бадзёра, вонкава выглядаў няблага.

Паводле праваабаронцаў і сяброў журналіста, абвінавачанне звязаны хіба што з перадачай фотаінфармацыі інтэрнэт-рэсурсам, аднесеным да «экстрэмісцкіх», наконт знаходжання і перамяшчэння ў рэгіёне расійскай вайсковай тэхнікі.

За кратамі ў следчым ізалятары Яўген Меркіс знаходзіцца ўжо дзявяты месяц. Адзін дзень у СІЗА судом залічаны як паўтара дня ў калоніі. Сілавікі затрымалі яго 13 верасня 2022 года. Тады па месцы жыхарства журналіста правялі ператрус з выняткам носьбітаў інфармацыі. Вобшукі адбыліся ў жыллі яго бацькі, а таксама ў сяброў.

Праваабарончая супольнасць прызнала Яўгена Меркіса палітвязнем.

вх

Справу журналісткі Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд

30.05.2023 15:05
Ларысе Шчараковай можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.