Беларуская Служба

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі чатырох адвакатаў

31.05.2023 10:52
 .
Ілюстрацыйнае фота.Billion Photos/Shutterstock

Ліцэнзіі пазбавілі адвакатаў Аляксандра Уласевіча і Святлану Якушаву з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў. Дзеянне іх ліцэнзіі спыняецца «ў сувязі са здзяйсненнем імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката».

Ліцэнзіі таксама пазбавіліся адвакаты Юрый Козікаў і Арцём Сям'янаў, якіх раней выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў «за ўчыненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката».

Юрый Козікаў – муж Ірыны Козікавай, сястры палітзняволенага, адваката Максіма Знака. Ён абараняў Максіма і былога следчага Яўгена Юшкевіча. Арцём Сямʼянаў абараняў праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, Таццяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса.

Па дадзеных ініцыятывы «Права на абарону», з пачатку 2020 года ў Беларусі скарацілася колькасць адвакатаў – з 2200 да 1650. Гэта адбылося з прычыны рэпрэсій у краіне і пераследу адвакатаў, асабліва тых, якія абаранялі абвінавачаных па палітычных артыкулах.

«Медыязона» / вх