Беларуская Служба

Служба бяспекі Украіны затрымала беларускага агента КДБ

02.06.2023 12:48
Дадзены грамадзянін мае від на пастаяннае жыхарства ва Украіне і працяглы час пражываў у Ровенскай вобласці.
      .
Служба бяспекі Украіны затрымала беларускага агента КДБ.Фота: ssu.gov.ua

Служба бяспекі Украіны сцвярджае, што мужчына быў завербаваны КДБ у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну летась. Яго заданнем быў збор звестак аб абароне мяжы з Беларуссю і маршрутах перамяшчэння ваеннай тэхнікі.

Устаноўлена, што ён трапіў у поле зроку КДБ Беларусі як былы камандзір падраздзялення дэсантна-штурмавых войскаў Савецкага Саюза – прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане.

Для вядзення разведкі ў Ровенскай вобласці ён абыходзіў памежную зону і назіраў за перамяшчэннем сіл абароны.

Мужчыну затрымалі па месцы жыхарства падчас чарговай спробы перадачы разведдадзеных і ўзялі пад варту. На падставе сабраных доказаў затрыманаму паведамлена аб падазрэнні. Згодна з нацыянальным заканадаўствам Украіны аб абароне канфідэнцыйнай і пэрсанальнай інфармацыі, прозвішча не называецца.

вх