Яшчэ год таму ў шэрагу памежных з Украінай раёнаў забаранялі наведванне лясоў і абмяжоўвалі знаходжанне ў памежнай паласе. Нядаўна, па інфармацыі незалежных медыя, на мяжы ўсталявалі супрацьтанкавыя «зубы дракона», а ў красавіку стала вядома аб планах уладаў пабудаваць у Нароўлі і пасёлку Баравое памежныя заставы і пашырыць памежную паласу з Расіяй.
Апошняя навіна: ва ўсіх населеных пунктах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-ўкраінскай мяжы, з 1 ліпеня будзе забаронена размяшчаць аграсядзібы.
У Бывалькоўскім раёне гэта:
аг. Сеўкі
в. Гарадок
в. Бывалькі
в. Дзеражычы
в. Цесны
в. Сінск
в. Глушэц
в. Старая Лутава
в. Новая Лутава
У Карпаўскім сельсавеце:
в. Абакумы
п. Свірэжа
в. Карпаўка
в. Хомінка
У Каўпенскім сельсавеце:
в. Шчыпцы
в. Крупейкі.
homeldays.org / вх