Беларуская Служба

Праваабаронцы: Верагодна, чарговага паляка будуць судзіць за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж»

02.06.2023 14:00
: ,         .
Праваабаронцы: Верагодна, чарговага паляка будуць судзіць за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж».Фота: spring96.org

14 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе будуць разглядаць справу Томаша Бярозы, якога абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць) і арт. 358 (шпіянаж), паведамляюць праваабаронцы з ПЦ «Вясна».

Працэс будзе весці суддзя Сяргей Беразюк. У раскладзе суда няма імя па бацьку Томаша – верагодна, гэта звязана з тым, што мужчына паляк.

Вядома, што Томаш Быроза з 2014 году займаўся ў Белаазёрску рытуальнымі паслугамі – ён рабіў помнікі. Згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, яго бізнес быў афіцыйна ліквідаваны 16 траўня бягучага года.

Нагадаем, Ежы Жывалеўскі – першы вядомы грамадзянін Польшчы, якога ў Беларусі прызналі палітвязнем. Увесну яго прыгаварылі да чатырох гадоў пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць».

вх