Беларуская Служба

«З'яўляўся фанатам дзейнай улады Украіны, русафобам і змагаром». Затрымалі фатографа Яўгенія Бузука

02.06.2023 17:55
Фатографа затрымалі за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
 .
Яўген Бузук.Фотаз адкрытых крыніц

Праўладныя Telegram-каналы напісалі, што затрыманы Яўген нібыта прапаноўваў «зніжкі для БЧБ-маладажонаў», распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, «з'яўляўся фанатам дзейнай улады Украіны, русафобам і змагаром».

Таксама яго абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў дапамагаць бежанцам на польска-украінскую мяжу.

Яўген Бузук — вядомы гродзенскі фатограф. У 2020 годзе атрымаў званне "Мастак FIAP" - Fédération Internationale de l'Art Photographique - Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва, створанай у 1950 годзе.

вх