Беларуская Служба

BYPOL: Некаторых беларусаў не пускаюць назад у Беларусь

03.06.2023 11:33
Відаць, існуюць нейкія спісы людзей і ўлады такім чынам спрабуюць не дапусціць пранікнення ў краіну «дыверсантаў». 
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа ПольшчыФота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Некаторых грамадзянаў Беларусі не пускаюць у краіну пасля парверкі на мяжы. Суполка силавікоў, якія перайшлі на бок народу ў 2020 годзе – BYPOL – заяўляе, што такіх выпадкаў не менш чым 20. Людзей просяць паказаць тэлефоны, скануюць віды на жыхарства іншых краін, а некаторых наогул не пускаюць у Беларусь.

«Вядома прынамсі пра 20 такіх выпадкаў. Шмат сітуацыяў, калі чалавеку прад’явіць і няма чаго, але нейкія да ягонай асобы падазрэнні ўзнікаюць – і прымаецца рашэнне не пускаць яго ў Беларусь. Прычынаў не тлумачаць», – распавёў прэс-сакратар «BYPOL» Аляксандр Кабанаў парталу «Зеркало».

Канкрэтных выпадкаў, на якіх пунктах пропуску гэта адбылося, Кабанаў не назваў, але дадаў, што гэтая інфармацыя прыходзіць у чат-боты супольнасці BYPOL.

Аляксандр Кабанаў мяркуе, што, відаць, існуюць нейкія спісы людзей і ўлады такім чынам спрабуюць не дапусціць пранікнення ў краіну «дыверсантаў». Ён адзначае, што правяранні на мяжы праводзяцца бессістэмна і звязвае іх правядзенне з папярэднім рыхтаваннем да магчымага канфлікту з Украінай.

эж