Беларуская Служба

Арганізатары «Ралан Гарос» абараняюць Арыну Сабаленку ад пытанняў пра Лукашэнку і вайну

04.06.2023 09:19
Беларуска склікала прэс-канферэнцыю, але не для ўсіх журналістаў. 
 .
Арына Сабаленка.фота: PAP/EPA/TERESA SUAREZ

У Парыжы праходзіць прэстыжны тэнісны турнір «Ралан Гарос». Пасля трэцяга раўнду спаборніцтваў беларуска склікала прэс-канферэнцыю, але не для ўсіх журналістаў. На агульную яна не прыйшла, спаслаўшыся на кепскі ментальны стан. Адбылося гэта пасля таго, як украінская журналістка спытала ў Арыны Сабаленкі пра падтрымку дыктатуры на радзіме і расійскай вайны супраць Украіны, на што тэнісістка адказала аднолькава: «У мяне няма для вас каментароў».

Пытанне пра Сабаленку задалі польскай тэнісістцы Ізе Сьвёнтэк, якая раней выказвалася ў падтрымку Украіны. Але калі Сьвёнтэк пачала адказваць, вядоўца прэс-канферэнцыі абарвала яе і заявіла, што мерапрыемства скончанае. Пры гэтым прэс-канферэнцыя толькі пачалася, і многія журналісты не паспелі задаць пытанні, якія мелі.

Радыё Свабода/нг