Беларуская Служба

Лукашэнка пагражае кіраўніцтву Польшчы і краін Балтыі

05.06.2023 13:25
Узурпатар паскардзіўся на санкцыі з боку суседніх краін пуцінскаму губернатару Калінінградскай вобласці.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

У панядзелак самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прыняў з візітам расійскага губернатара. Гэтым разам да Лукашэнкі завітаў кіраўнік Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў.

Падчас размовы з ім дыктатар закрануў тэму аўтамабільнага і чыгуначнага спалучэння паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю, абурыўшыся тым, што краіны Балтыі спрабуюць заблакаваць гэты маршрут.

 «Потым няхай не крыўдзяцца. Мы ж нікому не пагражаем. Мы проста захоўваем нашы інтарэсы - Беларусі і Расіі. Пакуль - з цяжкасцю, але атрымоўваецца неяк трываць усе гэтыя выхадкі. Але бясконца гэта працягвацца не можа. Таму кіраўніцтва (падкрэсліваю - кіраўніцтва) Балтыйскіх дзяржаў, ды, напэўна, і Польшчы, павінна гэта выдатна разумець».

Лукашэнка заявіў, што як бы нас ні спрабавалі падзяліць штучнымі бар'ерамі, не атрымаецца.

юл