Беларуская Служба

У Гомельскай вобласці пачаліся антытэрарыстычныя вучэнні

05.06.2023 17:03
Манеўры маюць міжведамасны характар, у іх бяруць удзел «прадстаўнікі сілавых ведамстваў Беларусі».
Ілюстрацыйны здымакEPA/GEORGI LICOVSKI Dostawca: PAP/EPA.

З 5 па 7 чэрвеня ў Гомельскай вобласці праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя СМІ Гомельскай вобласці.

У паведамленні сказана, што вучэнні накіраваныя на «забеспячэнне гатоўнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў». Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі, магчымы абмежаванні руху транспартных сродкаў.

У панядзелак раніцай пачала паступаць інфармацыя аб актыўнасці, звязанай з вучэннямі. Так, паведамлялася аб перамяшчэннях ваеннай тэхнікі паміж Рэчыцай і Гомелем, а на мосце праз р. Дняпро ў Рэчыцкім раёне (траса М10) былі заўважаны супрацоўнікі міліцыі з аўтаматамі.

Таксама па інфармацыі @viasnaHomel, у Светлагорску праходзіць праверка транспарту на ўезд/выезд з горада.

3 чэрвеня ў Гомельскай вобласці фіксіраваліся перамяшчэнні падраздзяленняў 51-й артылерыйскай брыгады ВС РБ. Ці звязаныя перасоўванні з антытэрарыстычнымі вучэннямі, невядома.

Гэта не першыя антытэрарыстычныя вучэнні сёлета. Так, у лютым падобныя вучэнні праходзілі на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага (Гомельская вобласць) і Клічаўскага (Магілёўская вобласць) раёнаў.

юл