Беларуская Служба

Павел Латушка: Вагнераўцы могуць ускладняць сітуацыю на мяжы

20.07.2023 13:29
Польшча асцерагаецца правакацый з боку Расіі і перамяшчае частку войска з заходняй часткі краіны на ўсход.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Былы амбасадар Беларусі ў Польшчы зараз кіраўнік НАУ Павел Латушка лічыць, што вагнераўцы ў Беларусі будуць практыкавацца, ствараць сваю матэрыяльна-тэхнічную і транспартную базу і ўскладняць сітуацыю на мяжы:

- Гэта пацвярджае факт, што Мінабароны Лукашэнкі абвясціла манеўры ля мяжы з Польшчай. Вагнераўцаў могуць выкарыстаць у міграцыйным крызісе, які пры падтрымцы Крамля, праводзіць Лукашэнка з 2021 года. Яны могуць быць часткай аперацыі па высылцы мігрантаў на мяжу, правакаванні напружання ці выкарыстанні зброі.

Нагадваем, кіраўнік вагнераўцаў, расійскі бізнесмен Яўген Прыгожын заявіў учора, што найміты з «Група Вагнера» хочуць стварыць у Беларусі сучаснае войска. Польшча асцерагаецца правакацый з боку Расіі і перамяшчае некаторыя вайсковыя адзінкі з заходняй часткі краіны на ўсход.

IAR/аз

Паўла Латушку пагражаюць забіць за дзейнасць супраць вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей

20.07.2023 10:22
«Яны разумеюць, што толькі спыніўшы нашу дзейнасць, можна паспрабаваць спыніць гэты працэс, скіраваны на тое, каб прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку».