Ужо больш за 40 дзяцей атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі дзяржаўнага ўзору Украіны, дзякуючы Першай беларускай онлайн-школе.
З 11-га верасня распачынаецца новы навучальны год і школа запрашае беларускіх дзяцей з 4-ага па 10-ы класы да якаснай і зручнай адукацыі з атрыманнем атэстату дзяржаўнага ўзору Украіны.
Акрамя асноўных прадметаў украінскай праграмы беларускія вучні вывучаюць: беларускую мову, беларускую літаратуру, гісторыю беларускага мастацтва, гісторыю Беларусі, Урокі Дабрыні з Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам).
Пры школе працуюць дадатковыя суботнія заняткі, дзе беларускія дзеці могуць вывучаць толькі прадметы беларускага вектара.
Школа працуе для беларускіх дзяцей з усяго свету. Яе кіраўніцтва дапамагае вырашаць любыя складанасці з дакументамі.
Больш падрабязнасцяў і запіс у школу: www.byschool.com.ua
яс