Аб гэтым у эфіры дзяржаўнай тэлебачання заявіў віцэ-прэм’ер Леанід Заяц. Паводле чыноўніка, словы якога прыводзіць reform.by, на гэты момант размова ідзе аб закупцы 500 тысяч тон збожжа. Сёлета 5,9 мільёна тон збожжа спатрэбіцца для жывёлагадоўлі, яшчэ 500 тысяч тон могуць закупіць за мяжой.
Паводле звестак Белстату, у студзені–жніўні аб’ём вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый упаў на 1,7%, а ў сельскагаспадарчых арганізацыях – на 1,4% у параўнанні з аналагічным перыядам летась.
«Калі летась мы выдзялялі каля 4,2 млн тон для нашай жывёлагадоўлі, то сёлета аб’ёмы будуць павялічаныя: 5,9 млн тон будзем выдзяляць свайго збожжа і да 500 тысяч тон будзем купляць у Расійскай Федэрацыі. Калі абмалоцім поўны аб’ём кукурузы, будзем бачыць – 500 тысяч або 400 тысяч тон, але звыш паўмільёна тон мы купляць не будзем», – сказаў чыноўнік.
Віцэ-прэм’ер таксама выказаў упэўненасць, што аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі вырасце па выніках году.
эж