Беларуская Служба

У Латвіі хочуць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

22.09.2023 14:33
Раней у Латвія, Літва, Эстонія і Польшча забаранілі ўезд у краіну зарэгістраваных у Расіі аўтамабіляў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Michele Ursi

Міністэрства юстыцыі Латвіі рыхтуе законапраект, які забараняе знаходжанне ў Латвіі зарэгістраваных у Беларусі і Расіі транспартных сродкаў. Пра гэта паведамляюць латвійскія СМІ са спасылкай на міністра юстыцыі Інэсэ Лібіня-Эгнерэ.

Кіраўнік латвійскага Мінюста патлумачыла, што, калі на працягу трох месяцаў транспартны сродак не будзе перарэгістраваны або вывезены з Латвіі, ён будзе канфіскаваны.

У Латвіі патлумачылі, што законапраект падрыхтаваны на базе дырэктывы Еўракамісіі, паводле якой аўтамабілі, смартфоны і ноўтбукі, набытыя ў Расіі, забароненыя да ўвозу на тэрыторыю краін ЕС згодна з санкцыйнымі мерамі.

Запланаваныя ў Латвіі змены таксама прадугледжваюць забарону на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў Беларусі, з улікам санкцый, уведзеных ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі.

Раней Латвія, Літва, Эстонія і Польшча забаранілі ўезд у краіну зарэгістраваных у Расіі аўтамабіляў.

вс