Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прыехала ва Уроцлаў

01.10.2023 11:21
1 і 2 кастрычніка лідарка беларускіх дэмакратычных сіл знаходзіцца з афіцыйным візітам у сталіцы польскай Сілезіі.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/tsikhanouskaya

У першы дзень дэмакратычны лідар Беларусі праводзіць перамовы з кіраўніком Ніжнесілезскага ваяводства Цэзарыем Пжыбыльскім, запланаваны ўдзел у мітынгу салідарнасці з Украінай і палітвязнямі ў Беларусі, сустрэча з актывістамі беларускай дыяспары Ніжняй Сілезіі.

Таксама яна выступіць на публічнай дыскусіі, куды запрошаныя таксама пазаштатны дарадца Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі, кандыдат у прэзідэнты (2006) Аляксандр Мілінкевіч і спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па ўзаемадзеянні з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, былы амбасадар у Беларусі Артур Міхальскі.

Сярод іншых пунктаў праграмы — наведванне спектакля «Жнівень» аб падзеях 2020 года ў Беларусі. Пастаноўка адкрые XI Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.

У другі дзень Ціханоўская сустрэнецца з мэрам горада Яцэкам Сутрыкам, які ў 2021 і 2022 гадах заняў адпаведна першае і другое месца ў рэйтынгу мэраў, які складае часопіс Newsweek Polska.

Крыніца: @pozirkonline