На ўсходзе Украіны загінулі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Пра страты паведаміў батальён «Тэрор» у сваім тэлеграм-канале.
«Вы годна выканалі баявую задачу на ўсходзе. На жаль, апошнюю для вас. Сустрэнемся ў Вальхале, браты», – гаворыцца ў паведамленні батальёну.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі сама меней 33 беларусы.
вх