Беларуская Служба

Абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца

09.10.2023 13:59
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу на беларускай мове. 
Jerzy Giedroyc, 1997 r.
Jerzy Giedroyc, 1997 r.PAP/Jerzy Ruciński

Арганізатары апублікавалі шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У ім – шэсць кніжных пазіцый, якія былі выбраныя з 15 намінантаў. Так, у шорт ліст трапілі:

Алег Дашкевіч «З вышыні птушынага палёту»

Сяргей Лескець «Шэпт»

Ганна Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»

Сцяпан Стурэйка «Пасажыры карабля Тэсэя»

Іна Снарская «Зачараваны скарб»

Макс Шчур «Там, дзе нас няма»

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу на беларускай мове. Яе заснавальнікамі з'яўляюцца Пасольства Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Ежы Гедройц нарадзіўся ў Мінску ў 1906 годзе, памёр у 2000 годзе ў Мезон-Ляфіт – прыгарадзе Парыжа. Ён быў вядомым польскім публіцыстам і грамадскім дзеячам, рэдактарам прэстыжнага эміграцыйнага польскага часопісу «Культура». Гедройц паслядоўна, ужо з 1950 гадоў, выступаў за наладжванне добрасуседскіх адносін паміж Польшчай і яе ўсходнімі суседзямі, у тым ліку з Беларуссю, у перспектыве здабыцця імі незалежнасці.

вс