Беларуская Служба

Найбольш бедных у Беларусі – у Магілёўскай вобласці

11.12.2023 18:09
Бедным у Беларусі лічыцца чалавек з даходам каля 360 рублёў на месяц.
.
Беднасць. Ілюстрацыйны здымакDziurek / Shutterstock.com

Колькасць бедных у Беларусі ў трэцім квартале 2023 года склала 3,5 % ад усяго насельніцтва альбо каля 320 тыс. чалавек, паведамляе праект «Вашы грошы» са спасылкай на афіцыйную статыстыку.

Паводле аналітыкаў, у папярэднім квартале сёлета бедных было больш. Скарачэнне іх колькасці было магчымым дзякуючы паскоранаму росту заробкаў і нізкай інфляцыі – яна ў чацвёртым квартале зноў значна вырасла.

Бедным у Беларусі лічыцца чалавек з даходам каля 360 рублёў на месяц.

У сталіцы да такой катэгорыі насельніцтва адносіцца толькі 1,1 % насельніцтва, а ў Мінскай вобласці – ужо 2,6%. Ніжэйшы за сярэдні па краіне ўзровень беднасці таксама ў Гродзенскай вобласці (2,6%). У іншых абласцях ён адчувальна вышэйшы: у Віцебскай вобласці 4,9%, у Гомельскай вобласці 5,1%, у Брэсцкай вобласці 4,9%. Самы высокі ўзровень беднасці Белстат фіксуе ў Магілёўскай вобласці – 5,4%. Гэтая ж вобласць традыцыйна замыкае заробкавы рэйтынг беларускага рынку працы.

Большасць бедных у Беларусі жыве ў вёсках – 6,2%, у гарадах – 2,8 %.

вс