Суд выдаў ордар на арышт 22-гадовага студэнта, падазраванага ў жорсткім забойстве супрацоўніцы Варшаўскага ўніверсітэта. Забойства адбылося ў сераду ўвечары на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка.
Мужчыну падазраюць у забойстве супрацоўніцы адміністрацыі ўніверсітэта з асаблівай жорсткасцю, апаганьванні цела ахвяры і замаху на забойства ахоўніка ўніверсітэта. Мешку Р. можа пагражаць пажыццёвае зняволенне, калі суд прызнае яго псіхічна здаровым у момант здзяйснення злачынства.
Паліцыя высока ацэньвае гераізм ахоўніка ўніверсітэта, які кінуўся на зламысніка з голымі рукамі і здолеў яго затрымаць. Пры гэтым ахоўнік атрымаў сур'ёзныя траўмы, пасля дастаўлення ў шпіталь ён перанёс складную аперацыю.
Забітая пяцідзесяцітрохгадовая жанчына, верагодней за ўсё, стала выпадковай ахвярай. Яна асіраціла траіх дзяцей, у тым ліку малодшай дачцэ 13 гадоў. Знаёмыя ахвяры арганізавалі збор сродкаў на дапамогу сям’і загінуўшай Малгажаты. За прыкладна суткі ўдалося сабраць звыш 49 тысяч злотых. І гэтая сума хутка расце.
нг