Кліентам школы пагражаюць рэпрэсіямі. «Чарговая порцыя спісаў персанажаў з картамі паляка», – пішуць сілавікі ў сваім канале.
Сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя. Мяркуючы па фотаздымках у праўладных тэлеграм-каналах, з дзвярэй школы таксама знялі шыльду з назвай.
Школа Polski.Pro вучыць усіх ахвотных польскай мове і мае шмат праграмаў – як для дзяцей, гэтак і для дарослых. Працуе яна з 2011-га, а сайт polskipro.by адкрыты ўвесну 2016-га.
Нязменна кіруе школай 35-гадовы Вадзім Свістуноў. Вядома, што ён захапляецца велападарожжамі. ГУБАЗіК выклаў на свае каналы фота з ім у офісе школы.
«Наша Ніва»
нг