Беларуская Служба

У Беларусі чыноўнікам дазволілі ігнараваць звароты грамадзян

27.12.2023 16:15
Гэтак рэжым Лукашэнкі забяспечваецца ад тэлефанаванняў на  «гарачую лінію».
Ілюстативне фотоFoto: Pxhere/domena publiczna CC0 Domena publiczna

У Беларусі змянілі  ўмовы правядзення «гарачых ліній»: цяпер грамадзянам могуць адмаўляць у адказе на звароты. Для гэтага дастаткова, каб чалавек, які пазваніў на «гарачую лінію», не паведаміў свайго імя, прозвішча і адрасу пражывання.

Адказваць на зварот не будуць і ў выпадку, калі «ёсць падставы лічыць, што мэтай звароту з'яўляецца дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і адказных асоб».

Тэлевізія «Белсат» дапусціла, што гэта зроблена для змагання з блогерам Андрэем Павуком, які вядомы тым, што тэлефануе прадстаўнікам рэжыму і задае пытанні, на які яны баяцца адказваць. Такія размовы дагэтуль лічыліся зваротамі на тэлефонную лінію.

Цяпер улады не будуць адказваць на такія звароты.

Крыніца: Радыё Свабода/Белсат