8-10 студзеня беларуская лідарка будзе знаходзіцца ў Варшаве з працоўным візітам – сустрэнецца з ключавымі палітыкамі Польшчы. Разам са Святланай Ціханоўскай у сустрэчах будуць удзельнічаць прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, паведамляецца на старонцы дэмакратычнай лідаркі ў Facebook.
Запланаваныя перамовы са спікерамі Сейма і Сената Польшчы, міністрам замежных справаў, міністаркай адукацыі і міністрам па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчаў будуць абмяркоўвацца пытанні легалізацыі знаходжання беларусаў у Польшчы і ўмацавання беларуска-польскага супрацоўніцтва падчас старшынства Польшчы ў Савеце Еўрасаюза.
9 студзеня Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Анджэем Дудам прымуць удзел у традыцыйным прыёме для беларускай супольнасці ў Польшчы з нагоды Калядаў.
аз