Беларуская Служба

У Чэхіі не будуць патрабаваць апастылізацыю дакументаў у некаторых беларусаў

18.01.2024 14:45
Нагадаем, рэжым Лукашэнкі зрабіў немагчымым вырашэння прававых пытанняў для грамадзянаў Беларусі з-за мяжы.
ПрагаAlexAnton/shutterstock

У Чэхіі не будуць патрабаваць апастылізацыю дакументаў у некаторых беларусаў. Гэта датычыць тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.

Пра гэта паведамляе euroradio, спасылаючыся на Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. Падкрэсліваецца, што чэшскі бок адрэагаваў на яго запыты, якія накіроўваліся ў розныя чэшскія ўстановы.

«Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь, – піша Офіс. – Звяртаем увагу, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах».

Нагадаем, рэжым Лукашэнкі зрабіў немагчымым вырашэння прававых пытанняў для грамадзянаў Беларусі з-за мяжы.

эж