Размеркаваныя ўжо амаль усе сродкі, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно». Пра гэта паведамляе euroradio, спасылаючыся на прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Станам на 17 студзеня ў арганізацыі і фонды для дапамогі палітвязням і іх семʼям пераведзена 509 800 еўра. Пры гэтым падчас марафону (пасля аплаты камісіі) было сабрана 545 740,22 еўра. Каля 12 тысяч еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.
З моманту апошняга паведамлення пра размеркаванне грошай былі пераведзеныя наступныя траншы:
14 000 еўра – праваабарончай ініцыятыве дапамогі палітзняволеным Dissidentby;
28 500 еўра – дабрачыннаму фонду «Краіна для жыцця»;
8800 еўра – фонду дапамогі беларусам у Літве Razam.
Бліжэйшым часам Назіральная рада марафону праверыць, як размяркоўваюць грашовыя сродкі паміж палітзняволенымі і іх сем’ямі наступныя арганізацыі: Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam, арганізацыя «Анархічны чорны крыж – Беларусь», Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі.
эж