Беларуская Служба

Беларуская касманаўтка паляціць на Міжнародную касмічную станцыю 21 сакавіка

19.01.2024 09:38
Экіпаж фактычна будзе беларуска-амерыканскім.
Марына Васілеўская праходзіць выпрабаванні на цэнтрыфузеhttps://t.me/roscosmos_gk/11894

Запуск карабля «Саюз МС-25» з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай да Міжнароднай касмічнай станцыі адбудзецца 21 сакавіка.

Як піша Радыё Свабода, старт ракеты «Саюз-2.1а« з караблём «Саюз МС-25« адбудзецца з 31-й пляцоўкі касмадрома Байканур.

Касманаўта-беларуса Алега Навіцкага выбралі камандзірам карабля. Разам з імі ў якасці бортінжынера адправіцца астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі.

Марына Васілеўская, якую выбралі для палёту на МКС, з 2017 году працуе ў авіякампаніі «Белавія» бортправадніцай. Летась у снежні яна паспяхова прайшла выпрабаванні на цэнтрыфузе, дзе перанесла васьміразовую перагрузку.

Палёт будзе кароткатэрміновым, у космасе Васілеўская правядзе не больш за месяц.

яс