Налёт сілавікоў адбыўся на прадпрыемства «Шчучынаграхімсэрвіс».
Каля 10 работнікаў прадпрыемства затрымалі сілавікі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце».
Адметна, што пра затрыманне паведаміла мясцовае выданне «Дзянніца». Прычым раёнка нагадвае, што Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства інфармацыі і супрацоўнікі РАУС «раяць уважліва вывучыць спіс, каб выпадкова не парушыць закону».
nashaniva.com/эж