Беларуская Служба

Не менш за 84 асобы зазналі палітычны пераслед 23 студзеня ў рамках масавых ператрусаў і затрыманняў

24.01.2024 09:24
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Ireine /Shutterstock.com

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, «частку з іх затрымалі, у некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі». Адзначаецца, што пры вызваленні сілавікі ўручаюць «падпіскі аб неразгалошванні».

«У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «удзел у экстрэмісцкіх фармаваннях», – удакладняецца ў паведамленні.

Дакладная колькасць затрыманых не называецца.

Частка затрыманняў, паводле папярэдняй інфармацыі, звязаная з арганізацыяй INeedHelpBY – ініцыятывай па аказанні харчовай дапамогі рэпрэсаваным. 23 студзеня КДБ прызнаў яе «экстрэмісцкім фармаваннем».

«Позірку« вядома мінімум пра сем затрыманняў: у Віцебскай вобласці затрымана не менш за пяць чалавек – тры ў Наваполацку, два ў Полацку, яшчэ два – у іншых рэгіёнах.

Раней паведамлялася, што з ператрусамі супрацоўнікі КДБ прыходзілі да сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў.

Затрыманая жонка палітвязня Мікалая Статкевіча. У Гомелі затрымалі экс-палітвязня, інваліда трэцяй групы з анкалагічным захворваннем Аляксея Раманава.

У маці ўдзельніцы праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны Касінеравай, якая знаходзіцца за мяжой, ператрус праходзіў з 8 да 18 гадзін. Пра гэта яна паведаміла ў «Фэйсбуку».

ПЦ "Вясна"

нг