У Мінску па вуліцы Талстога, 8\2 запрацаваў візавы цэнтр Рэспублікі Кіпр, паведамляе «Белсат» са спасылкай на пасольства Кіпру ў Расіі.
Візавы цэнтр дзейнічае пад кіраваннем міжнароднага аператара BLS International і месціцца ў тым жа будынку, што і цэнтры Іспаніі і Славаччыны, у пакоі 204. Тэлефон кол-цэнтру: +375 25 911 45 64
Дакументы на афармленне візы ўжо прымаюць, пры падачы на кароткатэрміновыя візы катэгорыі С папярэдні запіс не патрэбны. Пры афармленні кіпрскай візы трэба будзе заплаціць консульскі збор 35 еўраў (для дзяцей да 6 гадоў – бясплатна). А таксама сэрвісны збор – 1,5 еўра з улікам ПДВ.
Рэспубліка Кіпр – у складзе ЕС, адкрытая для ўладальнікаў шматразовых шэнгенскіх візаў, але не лічыцца часткай Шэнгенскай зоны.
Нагадаем, нядаўна візавы цэнтр Іспаніі – краіны, шэнген якой цяпер самы запатрабаваны сярод беларусаў – вярнуў магчымасць падавацца на візы ў Беларусі па жывой чарзе.
аз