У Беларусі расце колькасць беспрацоўнай моладзі. Паводле дадзеных Белстата, у Беларусі па выніках апошняга кварталу мінулага года беспрацоўе склала 3,5% сярод працаздольнага насельніцтва.
Сярод моладзі ва ўзросце 18-29 гадоў гэтая лічба складае аднак 7,2%. На пачатку мінулага года гэты паказчык складаў 6,9%. Актуальна ён найвышэйшы ў параўнанні з пачаткам 2022 года.
Сярод маладых людзей афіцыйных беспрацоўных больш, чым у іншых узроставых групах. Згаданы негатыўны трэнд назіраецца ў Беларусі ўжо працяглы час.
вс