Беларуская Служба

У Беларусі пачынаецца агітацыя да адзінага дня галасавання

31.01.2024 12:15
У інфармацыйнай кампаніі да дня галасавання возьмуць удзел і артысты.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі з 31 студзеня па 24 лютага будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя да адзінага дня галасавання, нагадала «Свабода».

Калі на парламенцкіх выбарах у 2018 годзе перадвыбарную агітацыю ў Мінску маглі праводзіць у «любых прыдатных для гэтага месцах», з невялікімі выключэннямі, то цяпер гэта строга вызначаны спіс, паведамілі праваабаронцы.

Мінскі гарвыканкам 18 студзеня 2024 года вызначыў у Мінску 140 памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі, іх давераных асоб, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбарнікамі.

Акрамя таго, прадугледжана 80 месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі масавых сходаў для перадвыбарнай агітацыі (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання). Выбарчыя масавыя мерапрыемствы адбываюцца ў паведамляльным парадку. Для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў прызначана 279 месцаў, дзе з’явяцца стэнды з інфармацыяй пра кандыдатаў.

22 студзеня начальніца Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і ў справах моладзі Мінскага гарвыканкама Вольга Чамаданава расказвала, што ў інфармацыйнай частцы выбарчай кампаніі ў тым ліку возьмуць удзел артысты. З 31 студзеня па 24 лютага запланаваны 54 такія творчыя сустрэчы.

25 лютага ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб'яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. На працягу 60 дзён пасля іх адбудзецца першае паседжанне «ўсебеларускага народнага схода» ў новым статусе.

аз

На Віцебшчыне ўлады працягваюць праводзіць «стэрыльную» выбарчую кампанію

29.01.2024 17:03
Цяперашнія выбары адзначаюцца «засакрэчанымі» спісамі выбарчых камісій, адсутнасцю незалежных назіральнікаў і поўнай апатыяй з боку грамадзянаў.