Беларуская Служба

«Няма такога закона, які зрабіў бы беларусаў абыякавымі»

31.01.2024 15:14
Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі, дапамагаюць адзін аднаму.
Святлана Ціханоўская ў Страсбургуhttps://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

«Няма такога закона, які зрабіў бы беларусаў абыякавымі», – такім чынам дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментаравала апошнія затрыманні грамадзян за данаты:

- Мае дарагія, я ўпэўненая, што вы надалей будзеце дапамагаць, але я Вас вельмі прашу быць пры гэтым асцярожнымі(…) Памятайце, не існуе такі закон, які зрабіў бы беларусаў абыякавымі!

- заявіла Святлана Ціханоўская, якая ўзяла ўдзел у паседжанні Камітэта міністраў Рады Еўропы ў Страсбургу разам з прадстаўнікамі 45 краінаў свету.

Нагадваем, на мінулым тыдні сілавікі затрымалі, як мінімум, 160 чалавек. Гэта толькі тыя, пра якіх стала вядома праваабаронцам.

Падчас свайго выступлення перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы беларуская лідарка гаварыла, між іншым, пра пастаянныя рэпрэсіі ў краіне, прававы хаос і ўсебаковую ізаляцыю, да якой Беларусь прывёў рэжым Лукашэнкі.

аз

Ціханоўская прапануе Савету Еўропы распрацаваць дарожную карту ўступлення Беларусі ў арганізацыю

29.01.2024 16:35
У сваім выступленні перад Камітэтам міністраў Савета Еўропы (СЕ) ў Страсбургу 30 студзеня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прапануе распрацаваць дарожную карту ўступлення Беларусі ў арганізацыю, як «найважнейшы крок на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі».