Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Журналісты Польскага радыё намінаваныя ў прэстыжным конкурсе

26.08.2026 17:20
Конкурс «Prix Europa» быў заснаваны Саветам Еўропы і Еўрапейскім культурным фондам у 1987 годзе.
  (Michał Matus) i A  (Anna Dudzińska)
Міхал Матус (Michał Matus) i Aнна Дудзіньска (Anna Dudzińska) Marcin Dławichowski/Polskie Radio

Падкаст грамадскага Польскага радыё пад назвай: «12 000 дзён: катастрофа парома імя Яна Гевелія» («12 000 dni: katastrofa promu Jan Heweliusz»), падрыхтаваны журналістамі Трэцяй праграмы Aннай Дудзіньскай (Anna Dudzińska) і Міхалам Матусам (Michał Matus) сумесна з Зузанай Aльбінскай (Zuzanna Olbinska), быў намінаваны ў прэстыжным конкурсе «Prix Europa» ў катэгорыі «аўдыёсерыял».

У сваю чаргу, у катэгорыі «музычная праграма» быў намінаваны дакументальны фільм «Дзённік Іосімы»(«Zeszyt Josimy») Магды Скавінскай (Magdy Skawińskiej) са Студыі рэпартажаў Польскага радыё.

«Prix Europa» — адзін з найважнейшых і найбуйнейшых медыяфестываляў. Штогод праводзіцца ў Берліне і ўшаноўвае найлепшыя еўрапейскія тэлевізійныя, радыё- і лічбавыя прадукты.

Конкурс быў заснаваны Саветам Еўропы і Еўрапейскім культурным фондам у 1987 годзе.

аз