Беларуская Служба

Беларускія спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа

01.02.2024 17:14
Яны робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі.
Беларускія спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжаnashaniva.com/скрыншот

У інтэрнэце працягваюць з'яўляцца сайты, старонкі ў сацыяльных сетках і нават рэклама нібыта ад імя Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з мэтай збору дадзеных грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой, паведамляе «Наша Ніва».

Прадстаўніцтва па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі заяўляе, што на бягучы момант АПК, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай не складаюць аніякіх спісаў на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта.

Любыя падобныя спробы варта лічыць правакацыяй спецслужб рэжыму з мэтай сабраць інфармацыю пра беларусаў па-за межамі краіны да афіцыйных паведамленняў, якія выйдуць адначасова ў сацыяльных сетках: Святланы Ціханоўскай, Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета.

аз

Праваабаронцам стала вядома пра рэйды сілавікоў па родных тых, хто з'ехаў за мяжу

01.02.2024 15:01
Яны таксама паведамляюць пра выпадкі, калі супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.