Беларуская Служба

Лукашэнка павысіў на пасадзе адыёзную суддзю, якая дае вялікія тэрміны палітвязням

17.02.2024 12:11
На яе рахунку – вялізныя тэрміны для палітвязняў.
        ( ).
Дзіна Кучук судзіла Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну (на здымку). Фота: ПЦ «Вясна»

Лукашэнка прызначыў суддзёй Вярхоўнага суда Дзіну Кучук.

У сувязі з выхадам у адстаўку вызвалены ад пасады Аляксей Цяцюхін. У прэзідыум уведзеныя суддзі Андрэй Яфрэмаў і Аляксандр Паутаў.

На рахунку Кучук – некалькі гучных палітычных спраў. Яна асудзіла на пяць з паловай гадоў супрацоўніцу сістэмы «адно акно» Святлану Бычкоўскую за зліў дадзеных Чорнай карце Беларусі, асудзіла на тры гады за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» вучонага Юрыя Адамава, дала па 10 гадоў палітолагам Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, вынесла завочны прысуд нападзення на пасольства Беларусі ў Лондане.

Хартыя'97

нг